У Беларусі нарыхтавана 46,6 працэнта сенажу, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
У цэлым па краіне травы першага ўкосу скошаны на 1206,3 тыс. га (85,8 працэнта ад плана). Убраны травы першага ўкосу на плошчы 1107,6 тыс. га, што складае 91,8 працэнта да скошанага. Травы другога ўкосу скошаны на 55,5 тыс. га, а ўбраны з плошчы 36,3 тыс. га — 65,4 працэнта да скошанага.
Нарыхтавана 6212,9 тыс. т сенажу — 46,6 працэнта да плана (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 190 тыс. т), 101 тыс. т сена (14,4 працэнта) і 210,2 тыс. т сіласу (1, 02%).
Усяго сёлета плануецца атрымаць з траў больш за 9,8 млн. т кармавых адзінак. Да гэтага часу нарыхтавана 18,7 працэнта ад плана. Сіласа плануецца нарыхтаваць больш за 20,5 млн т, сенажу — 13,3 млн т (у тым ліку ў палімернае пакаванне 1,5 млн т), сена — 700,4 тыс. т.
Што будуюць, а што ўжо ўвялі ў эксплуатацыю?
«У ідэале, не адзін алімпійскі цыкл».
Хто і як павінен вызначаць дух беларускага кіно?