Вы тут

ДПК: За выходныя чарга легкавікоў павялічылася на 330 аўто


За выходныя дні чарга легкавых аўто павялічылася на 330 адзінак. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.


З пятніцы колькасць легкавушак, якія чакаюць уезду ў Еўрасаюз, павялічылася з 405 да 735 адзінак. Самы загружаны маршрут праходзіць праз пункт пропуску «Цярэспаль» («Брэст»), тут за два дні ў Польшчу прапусцілі 32 працэнты транспарту ад нормы.

У чарзе на ўезд у Літву знаходзяцца 320 легкавых аўто, у Латвію — 45.

Самы загружаны маршрут у ЕС для вялікагрузаў праходзіць праз літоўскі пункт пропуску «Мядзінінкай» («Каменны Лог»). Праз яго ў Літву з пятніцы ўехала ўсяго 16 працэнтаў транспарту.

Кантрольныя службы польскага пагранперахода «Кукурыкі» («Казловічы») аформілі 59% фур. Праз адзіны які функцыянуе латвійскі пункт пропуску «Патэрніекі» («Грыгораўшчына») у ЕС прайшло 47% вялікагрузаў.

Па стане на 10.00 уезду ў Польшчу праз пункт пропуску «Цярэспаль» («Брэст») чакаюць 17 аўтобусаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.