Вы тут

Галоўчанка расказаў аб выніках развіцця беларускай эканомікі


З пяці асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця поўнасцю выкананы і перавыкананы чатыры. Аб гэтым Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку 17 чэрвеня далажыў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«З улікам таго, што набліжаецца канец першага паўгоддзя, я хацеў вам далажыць аб выніках работы эканомікі», — сказаў кіраўнік урада.

Прэзідэнт адразу папярэдзіў, што да гэтых пытанняў вернецца і па выніках паўгоддзя.

«У нас ёсць даныя па пяці месяцах, мы ўжо бачым, якія яны будуць за шэсць месяцаў і ў прынцыпе праглядаем і вынікі года. Калі гаварыць пра вынікі работы за пяць месяцаў, то з пяці асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця поўнасцю выкананы і перавыкананы чатыры: валавы ўнутраны прадукт склаўся на ўзроўні 105,2 працэнта; інвестыцыі на ўзроўні 109,6 працэнта; рэальныя даходы насельніцтва (што вельмі важна) — 109,8 працэнта і індэкс спажывецкіх цэн у межах прагнозу — 2,8 працэнта», — адзначыў Раман Галоўчанка.

Па пятым паказчыку — экспарце — на жаданыя вынікі ў краіне пакуль яшчэ не выйшлі. Але лічбы ўсё роўна вышэйшыя за мінулагоднія параметры. Тэмп росту за пяць месяцаў — 102,1 працэнта. «Мы крыху недацягнулі да плана — 104 працэнты. Пры гэтым рост забяспечаны пераважна за кошт павелічэння фізічных аб’ёмаў экспарту на 8,7 працэнта», — далажыў прэм’ер-міністр.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.