Вы тут

Лукашэнка прыняў з дакладам прэм’ер-міністра Галоўчанку


Эканоміка Беларусі ў бягучым годзе ў цэлым працуе нядрэнна, хоць ёсць і некаторыя фактары, якія насцярожваюць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы з дакладам прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанку, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Як мне дакладваюць, эканоміка ў гэтым годзе пакуль складваецца. Хоць ёсць пэўныя, як заўсёды, фактары, якія насцярожваюць. Хацелася б, каб мы звярнулі перш за ўсё на гэта ўвагу. Але самае галоўнае, я заўважыў у сродках масавай інфармацыі рознага ўзроўню, тое, што у нас адмоўнае сальда. Хоць невялікае, але складваецца адмоўнае сальда (у знешнім гандлі. — Заўвага БелТА). Я так разумею, што Мінэканомікі і ва ўрадзе павінны былі на гэта звярнуць увагу і прааналізаваць, у чым тут сітуацыя», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама пацікавіўся сітуацыяй з плацяжамі на самым высокім узроўні. Размова пра аб’ёмы дэбіторскай, крэдыторскай запазычанасцей.

Яшчэ адна тэма даклада з галіны фінансаў — як выконваюцца даўгавыя абавязацельствы.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як ідзе рэалізацыя планаў па забеспячэнні сэрвіснага абслугоўвання беларускай тэхнікі за мяжой: «Мы дамаўляліся аб тым, што трэба ствараць адзіныя цэнтры па абслугоўванні ўсёй беларускай тэхнікі. І вызначыцца — у якіх пунктах, дапусцім, Расіі, Кітайскай Народнай Рэспублікі, іншых дзяржаў».

«Мяне арыентуюць на тое, што ў нас з будаўніцтвам жылля ёсць пэўныя недахопы. Ну і шэраг іншых недахопаў, на якія мы павінны звярнуць увагу», — абазначыў яшчэ адно кола пытанняў беларускі лідар.

Асобна спыніўся Прэзідэнт на сітуацыі ў сельскай гаспадарцы. «Нам трэба мабілізавацца. Надвор’е пакуль добрае. Дай бог, каб далей было так. Мы чакаем нядрэнны ўраджай, але яго трэба ўзяць. Няхай у нас будуць лішкі збожжа і гэтак далей. Гэта ж ніколі не перашкодзіць. Гэта золатавалютны наш запас», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў аб гатоўнасці абмеркаваць кадравыя пытанні ў сувязі з існуючымі вакансіямі.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

 Убраць з палёў трэба будзе больш за 2 мільёны збожжавых каласавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса. 

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...