Вы тут

Перакрыты буйны канал пастаўкі псіхатропаў у Беларусь


Перакрыты буйны канал пастаўкі псіхатропаў у Беларусь. Аб гэтым паведамілі ў МУС.


Скрыншот відэа МУС

Супрацоўнікі сталічнага наркакантролю атрымалі аператыўную інфармацыю аб месцазнаходжанні на тэрыторыі Ленінградскай вобласці тайніка з 2 кг мефедрона. Наркотык прызначаўся для распаўсюджвання ў Беларусі. Дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню з расійскімі калегамі тавар канфіскаваны.

У выніку далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у Гомелі пры падтрымцы мясцовых калегаў затрымалі 40-гадовага наркакур’ера. У мужчыны знойдзена каля 1 кг аналагічнага псіхатропу.

Зламыснік расказаў, што прапанову аб крымінальным заробку знайшоў у інтэрнэце.

Следчымі ўзбуджаны крымінальныя справы за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту ў складзе арганізаванай групы. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Устанаўліваюцца іншыя факты супрацьпраўнай дзейнасці затрыманага.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.