Вы тут

П’яны мінчанін учыніў дэбош у салоне тралейбуса


Вынесены прысуд 61-гадоваму раней не судзімаму гараджаніну, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні хуліганства, распавялі «Минск-Новости» са спасылкай на пракуратуру Савецкага раёна.


Нецвярозы мужчына ў дзённы час ехаў у тралейбусе 53-га маршруту. Раптам ён падышоў да кабіны кіроўцы і з хуліганскіх падахвочванняў з усёй сілы стукнуў кулаком па перагародцы, якая адлучае яе ад салона, разбіўшы шкло. Сума ўрону, нанесенага прадпрыемству «Мінсктранс», склала 502,73 рубля.

Хулігана затрымалі, у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу. Віну ён цалкам прызнаў, у зробленым раскаяўся.

— Абвінавачаны нідзе афіцыйна не працаўладкаваны, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, — пракаментавала памочнік пракурора Савецкага раёна Віялета Шарабрына. — Суд прызнаў яго вінаватым у наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца пашкоджаннем чужой маёмасці (хуліганстве), і на падставе ч. 1 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь прызначыў пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічыняў (2000 рублёў). Акрамя таго, абвінавачаны павінен прайсці прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.