Вы тут

Прэм’еру спектакля «Радавыя» прадставіць Тэатр-студыя кінаакцёра


Гістарычную драму «Радавыя» па п’есе Аляксея Дударава пакажуць да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Тэатры-студыі кінаакцёра 20 і 21 чэрвеня, паведамілі ва ўстанове культуры.


Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля — народны артыст Беларусі Аляксандр Яфрэмаў. Мастак-пастаноўшчык — Ігар Хруцкі, мастак па касцюмах — Ніна Каля, кампазітар — Леанід Шырын.

У тэатры ўпершыню звяртаюцца да тэксту выдатнага беларускага драматурга і сцэнарыста, хаця амаль 40 гадоў таму «Радавыя» прайшлі па многіх тэатральных сцэнах Савецкага Саюза і далёка за яго межамі.

П’еса ў пастаноўцы Яфрэмава не антываенны твор, але патрыятычны, стварае вобраз беларусаў, якія, перажыўшы вялізныя страты, боль і гора, паўстаюць дзіўна душэўнымі і дзіўна адчуваюць, якія захоўваюць у сабе лепшыя чалавечыя якасці.

У спектаклі іграюць акцёры розных пакаленняў. Па меркаванні рэжысёра, іх праца пераконвае, што тая вайна ў генах народа, і ён не жадае раставацца з гэтай Перамогай.

Прэв’ю: «Минск-Новости»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.