Вы тут

У Кітаі аб’яўлены папярэджанні ў сувязі з ліўнямі і горнымі патокамі


Метэаралагічныя і водагаспадарчыя ведамствы Кітая выпусцілі папярэджанні ў сувязі з ліўнямі і ўтварэннем горных патокаў у многіх рэгіёнах краіны, перадае «Сіньхуа».


Згодна з папярэджаннем «аранжавага» ўзроўню, выдадзеным Нацыянальным метэаралагічным цэнтрам Кітая, дажджы і ліўні прагназуюцца ў асобных частках правінцый Чжэцзян, Фуцзянь, Цзянсу, Хунань, Гуйчжоу, Сычуань, Гуандун і Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна. Месцамі ў гэтых рэгіёнах магчымы інтэнсіўныя ліўні з максімальнай колькасцю ападкаў больш за 70 мм за гадзіну, якія суправаджаюцца навальніцамі і шквалістым ветрам.

Міністэрства водных рэсурсаў КНР і Кітайскае метэаралагічнае ўпраўленне аб’явілі «аранжавае» папярэджанне, паведаміўшы, што горныя патокі могуць закрануць некаторыя часткі вышэйзгаданых рэгіёнаў. Як адзначаецца ў папярэджанні «чырвонага» ўзроўню, выпушчанага гэтымі двума ведамствамі, утварэнне горных патокаў з вялікай верагоднасцю чакаецца ў некаторых раёнах паўднёва-заходняй часткі правінцыі Чжэцзян і паўночнай часткі правінцыі Фуцзянь.

Мясцовым органам улады прадпісана прыняць меры засцярогі і гарантаваць бяспеку жыхароў. Як вядома, у Кітаі дзейнічае чатырохузроўневая сістэма папярэджанняў аб неспрыяльных умовах надвор’я з каляровай кадыроўкай, у якой найвышэйшы ўзровень небяспекі пазначаецца чырвоным колерам, за ім ідуць аранжавы, жоўты і сіні.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.