Вы тут

НАК Беларусі выказаў здзіўленне пазіцыяй МАК з беларускімі атлетамі


Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі выказвае здзіўленне наконт першага спіса беларускіх спартсменаў, якія запрошаны МАК для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Парыжы, паведамілі ў прэс-службе НАК.


Неразуменне і абурэнне выклікаюць непразрыстыя падыходы і высновы так званай камісіі па праверцы нейтральнага статуту спартсмена для допуску да гульняў. Па невытлумачальных прычынах не дапушчаны да ўдзелу тыя атлеты, якія паспяхова прайшлі праверкі, удзельнічалі ў кваліфікацыйных спаборніцтвах і змаглі выйграць ліцэнзіі, гаворыцца ў заяве НАК.

У той жа час беларускі НАК адзначыў, што апублікаваныя МАК спісы не канчатковыя (прадстаўлены не ўсе віды спорту) і не зацверджаны беларускім бокам афіцыйна. НАК Беларусі прадоўжыць перагаворы з МАК і будзе змагацца індывідуальна за кожнага спартсмена — за яго права выступіць на гульнях.

Канчатковае рашэнне аб тым, хто паедзе на Алімпіяду ў Парыж, будзе прынята НАК сумесна з федэрацыямі па відах спорту, а таксама спартсменамі. Пры гэтым адзін з асноўных аб’ектыўных прынцыпаў: павінны выступаць толькі тыя, хто здолеў заваяваць ліцэнзію на гульні ў жорсткіх, абмежаваных і дыскрымінацыйных умовах, якія склаліся ў сусветным спорце на сённяшні дзень.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.