Вы тут

Жыхар Жодзіна падчас застолля забіў свайго знаёмага


У Жодзіне падчас застолля мясцовы жыхар забіў свайго знаёмага. Аб гэтым БелТА паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама.


Фота БелТА

Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што 28-гадовы мясцовы жыхар дома распіваў алкаголь з 36-гадовым знаёмым. Паміж сабутэльнікамі адбыўся славесны канфлікт. Гаспадар схапіў нож і забіў госця ўдарам у шыю. Цела фігурант ноччу занёс у падвал.

Труп знайшлі суседзі і паведамілі ў міліцыю. Сышчыкі аператыўна аднавілі карціну здарэння і затрымалі падазронага.

Следчыя распачалі крымінальную справу за забойства. Фігуранту пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.