Вы тут

Іванец: у ВНУ Беларусі навучаецца амаль 2,5 тыс. расіян


У ВНУ Беларусі навучаецца амаль 2,5 тыс. расіян, заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец на пасяджэнні 66-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ў Мінску, перадае БелТА.


Фота БелТА

Паводле яго слоў, на заканадаўчым узроўні забяспечаны роўныя правы ў атрыманні адукацыі грамадзян Расіі і Беларусі. «Для расійскіх грамадзян існуе некалькі варыянтаў паступлення для навучання ў ВНУ Беларусі. З гэтага года ёсць магчымасць паступіць грамадзянам РФ у ВНУ Беларусі па выніках здачы адзінага дзяржаўнага экзамену. Больш за тысячу бюджэтных месцаў па педагагічных, інжынерных, сельскагаспадарчых і іншых напрамках вылучаны, каб дзеці з РФ маглі паступіць ва ўсе ВНУ Рэспублікі Беларусь. Безумоўна, яны будуць мець магчымасць і працаўладкавацца на адпаведныя прадпрыемствы як Беларусі, так і Расіі», — сказаў міністр.

Андрэй Іванец падкрэсліў, што на працягу шэрага гадоў ёсць магчымасць паступлення для грамадзян РФ у беларускія ВНУ па выніках здачы цэнтралізаванага тэсціравання. «Пры гэтым рэалізуюцца адзіныя правы і на ўсе бюджэтныя месцы могуць прэтэндаваць навучэнцы з РФ, — адзначыў ён. — Як вынік, сёння ў ВНУ РФ навучаецца каля 12 тыс. студэнтаў з Рэспублікі Беларусь, у ВНУ Рэспублікі Беларусь — амаль 2,5 тыс. грамадзян РФ. Упэўнены, тут ёсць патэнцыял для пашырэння».

У сувязі з гэтым восем беларускіх ВНУ рэалізуюць праграмы сумеснай адукацыйнай падрыхтоўкі, калі два гады праходзіць навучанне на базе беларускіх ВНУ і два — на базе расійскіх ВНУ.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Культура

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.