Вы тут

Надвор'е: Сіноптыкі папярэджваюць аб моцных ліўнях, магчымы град


Тэмпературнымі «арэлямі» нас ужо не спалохаеш, у красавіку — маі былі рэзкія перапады тэмператур. Але, каб за адзін дзень гублялася больш за 10 градусаў, а ноч — дзень — 22 градусы, гэта ўжо за занадта. Апошнім часам такія перапады ў нас і вясной і летам магчымы, лічаць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота з адкрытых крыніц

У аўторак ноччу ўмовы надвор’я ў Беларусі будзе вызначаць тылавая частка цыклону з цэнтрам над Еўрапейскай тэрыторыяй Расіі, а днём адаб’ецца ўплыў цёплай няўстойлівай паветранай масы. Пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, днём пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер заходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы 12–18 градусаў, удзень — 24–29 цяпла.

Атмасферны ціск ноччу і раніцай будзе расці, днём істотна не зменіцца.

Самы гарачы дзень на гэтым тыдні чакаецца ў сераду. У гэтыя суткі ноччу ў асноўным адаб’ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, а днём надвор’е будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты. Пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі па паўднёвым захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы, у дзённыя гадзіны месцамі чакаюцца моцныя дажджы, магчымы град. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні ўмераны, удзень парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад 12 да 18 градусаў, а максімальная днём ад 23 да 30 градусаў, па поўдні краіны паветра прагрэецца да 32 цяпла.

А далей лета зробіць сабе «кароткачасовы адпачынак». У чацвер ноччу яшчэ захаваецца ўплыў актыўнай франтальнай сістэмы, а днём умовы надвор’я будзе фарміраваць няўстойлівая паветраная маса паўночна-заходняга паходжання. Ноччу воблачна з праясненнямі, днём пераменная воблачнасць. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер заходняй чвэрці парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы знізіцца мінімальна да 10–17 цяпла, але максімальная днём будзе ад 17 да 23 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу надвор’е возьме яшчэ паўзу. Будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Паветра прагрэецца да плюс 19–26 градусаў.

У суботу ноччу надвор’е будзе пераважна без ападкаў, днём месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Гэты дзень будзе пад знакам кантрасных тэмператур. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 7 да плюс 14 градусаў, а па паўднёвым захадзе — да плюс 16 градусаў. Днём прагназуецца ўжо да 19–25 градусаў, а па поўдні — 29 цяпла.

У нядзелю тэрыторыю нашай краіны ў суправаджэнні новай порцыі дажджоў і лакальных навальніц будзе перасякаць чарговы атмасферны фронт, які не толькі папоўніць чэрвеньскую скарбонку ападкаў, але і крыху панізіць тэмпературу. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Ноччу слупкі тэрмометра пакажуць ад плюс 8 градусаў па паўночным усходзе да плюс 19 градусаў па поўдні. Удзень чакаецца 18–25 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.