Вы тут

Кіраўнік МУС Азербайджана выказаў упэўненасць у развіцці ўзаемадзеяння з калегамі з Беларусі


Кіраўнік МУС Азербайджана Вілаят Эйвазаў выказаў упэўненасць у развіцці ўзаемадзеяння з калегамі з Беларусі. Аб гэтым БелТА паведамілі ў беларускім Міністэрстве ўнутраных спраў.


Фота БелТА

У МУС расказалі, што 16 чэрвеня завяршыўся візіт дэлегацыі дзяцей міліцыянераў, якія вызначыліся на службе, у Азербайджан. Гэты візіт стаў вынікам добрых адносін паміж дзвюма дзяржавамі. Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка не раз падкрэсліваў: Беларусь вельмі цэніць дасягнуты ўзровень супрацоўніцтва і дружбы з Азербайджанам.

Міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў не раз сустракаўся з калегам з Азербайджана. Дэлегацыя азербайджанскага МУС наведвала Мінск у верасні мінулага года. У снежні да нас прыязджалі дзеці супрацоўнікаў паліцыі, загінулых пры выкананні службовага абавязку.

«Шчыра рады рашэнню накіраваць дзяцей замежных калег — герояў Азербайджана — у нашу рэспубліку. Упэўнены, узаемныя візіты ўвойдуць у практыку», — адзначаў Іван Кубракоў.

Візіт у адказ не прымусіў доўга чакаць. Вітаючы беларускіх дзяцей, кіраўнік праваахоўнага ведамства Азербайджана Вілаят Эйвазаў пажадаў ім добра вучыцца, каб у будучым быць карыснымі сваёй Радзіме, прыслухоўвацца да парад старэйшых, упэўнена пераадольваць цяжкасці і пракладаць у жыцці свой шлях.

На працягу дзесяці чэрвеньскіх дзён 12 дзяцей беларускіх міліцыянераў, якія вызначыліся пры выкананні службовых абавязкаў, знаёміліся з гісторыяй і культурай Паўднёвага Каўказа, знаёміліся з асаблівасцямі службы паліцыі Азербайджана, адпачывалі на беразе Каспійскага мора. Запомнілася многае: паездкі, экскурсіі, забавы, сустрэчы.

Вілаят Эйвазаў адзначыў: абмен дзіцячымі дэлегацыямі стаў магчымы дзякуючы ініцыятыве міністра ўнутраных спраў Беларусі Івана Кубракова і выказаў упэўненасць, што ўзаемадзеянне паміж МУС дзвюх краін па ўсіх напрамках будзе паспяхова развівацца.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.