Вы тут

У Гродне п’яны падлетак накінуўся з кулакамі на мужчыну, распачата крымінальная справа


У Гродне падлетак накінуўся з кулакамі на пару, якая чакала грамадскі транспарт. Аб гэтым БелТА паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Фота БелТА

Як расказалі ў міліцыі, інцыдэнт адбыўся 12 чэрвеня ўвечары. На прыпынку грамадскага транспарту на вул. Падкрыжацкай 27-гадовы жыхар Гродна са сваёй дзяўчынай чакалі транспарт. Да іх падышоў 15-гадовы падлетак, ён стаў задаваць пытанні і пачаў чапляцца да пары. У пэўны момант хлопец накінуўся з кулакамі на маладога мужчыну. У міліцыі адзначылі, што ў момант інцыдэнту падлетак быў п’яны.

Па факце Гродзенскім міжраённым аддзелам СК распачата крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства». Санкцыі артыкула прадугледжваюць адказнасць аж да пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.