Вы тут

Лукашэнка ўзнагародзіў супрацоўнікаў МНС за выратаванне людзей у вольны ад службы час


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 чэрвеня падпісаў указ, у адпаведнасці з якім 48 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод. У іх ліку аказаліся і супрацоўнікі МНС, якія ў вольны ад нясення службы час выратавалі людзей у надзвычайных сітуацыях, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Медалём «За выратаванае жыццё» ўзнагароджаны вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці нумар 1 Хойніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Жураўскі, старшы інструктар-ратавальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста нумар 15 Віцебскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Іваноў і старшы інструктар-выратавальнік аддзялення дэзактывацыі, дэгазацыі і пажаратушэння пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Пінскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Салівон.

Як паведамлялася, вечарам 18 студзеня хойніцкім ратавальнікам паступіў сігнал аб пажары ў жылым доме на вуліцы Новай у аграгарадку Веляцін. Яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС чалавечае жыццё было выратавана. У вольны ад нясення службы час Мікалай Жураўскі зайшоў у задымлены дом, дзе ў падпаленым пакоі на ложку знайшоў і вынес на вуліцу 60-гадовага гаспадара дома.

Пасля агляду медыкамі выратаваны мужчына быў адпушчаны дадому. Ён не пацярпеў. Агонь не паспеў нанесці сур’ёзнага ўрону маёмасці.

У лютым у гарадскім пасёлку Янавічы Віцебскага раёна прапаршчык МНС Сяргей Іваноў выратаваў пры пажары свайго суседа. Увечары яму на мабільны тэлефон патэлефанавалі знаёмыя і сказалі, што ў ягоным пад’ездзе з акна кватэры на трэцім паверсе бачны агонь.

«Я не задумваючыся выбег на пляцоўку і тузануў за ручку дзвярэй, яна апынулася зачыненая. Уваходныя дзверы драўляныя, таму я з лёгкасцю выбіў яе. У калідоры кватэры было шмат дыму, у адным з пакояў ужо гарэлі ложак, кут пакоя і маёмасць гаспадара. Я зачыніў дзверы ў падпалены пакой і пайшоў у суседні, дзе на канапе ўбачыў свайго суседа спячым, ён ніяк не рэагаваў. Я падхапіў яго на рукі і пачаў выцягваць з кватэры, ужо на ўваходзе ён стаў прыходзіць у сябе», — распавядаў выратавальнік.

Да гэтага часу на месца ўжо прыехалі падраздзяленні МНС, якія пачалі тушыць пажар. Для гаспадара гарэлай кватэры ўсё скончылася добра.

Андрэй Салівон быў прадстаўлены да ўзнагароды пасля выратавання пажылога рыбака, які праваліўся пад лёд. Мужчына адышоў ад берага на адлегласць каля 70 м і ў нейкі момант праваліўся пад лёд. Пасля таго як сігнал паступіў у службу па НС, ратавальнікі выехалі на месца і адначасова паведамілі аб тым, што здарылася свайму калегу Андрэю Салівону, які пражываў побач. Ён неадкладна накіраваўся да месца здарэння і разам з ратавальнікам-пажарным ведамаснай прафесійна-пажарнай выратавальнай аховы кампаніі «Пінскдрэў» Сяргеем Лосічам да прыбыцця падраздзяленняў МНС дастаў рыбака з палонкі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.