Вы тут

Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 11 участках дарог у Мінску


Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 11 участках дарог у Мінску, паведамляе БелТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Мабільныя датчыкі сёння кантралююць хуткасць на праспектах Незалежнасці (60, 80 км/г), Партызанскім (60 км/г) і Пушкіна (60 км/г), а таксама вуліцах Маякоўскага (60 км/г), Радыяльнай (60 км/г), Прытыцкага (60 км/г), Ціміразева (60 км/г), Казінца (60 км/г), Арлоўскай (60 км/г), Дамашэўскай (60 км/г). Акрамя таго, кантроль за скорасцю транспарту ажыццяўляецца на МКАД (90 км/гадз).

ДАІ просіць аўтамабілістаў быць уважлівымі і прытрымлівацца хуткаснага рэжыму руху.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.