Вы тут

Галоўчанка: Праінфляцыйных фактараў у Беларусі няма і блізка


У Беларусі і блізка няма праінфляцыйных фактараў. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Раней эксперты Еўразійскага банка развіцця ў сваёй справаздачы ўказалі, што праінфляцыйны ціск у Беларусі ўзмацняе рост зарплат і крэдытавання.

Прэм’ер-міністр падкрэсліў, што ва ўрада ёсць разуменне наяўнасці пэўных фактараў, якія могуць з’яўляцца правакацыйнымі для праінфляцыйных чаканняў. «Дарэчы, Нацыянальны банк пра гэта перыядычна гаворыць, мы з імі ў цесным кантакце працуем. Але ў нас выпрацавана сістэма, якая ўключае ў сябе 29 індыкатараў так званага перагрэву эканомікі. Там улічваюцца самыя розныя эканамічныя працэсы, якія адбываюцца ў краіне і па якіх мы бачым, ці ёсць рызыка (падкрэслю: рызыка) узнікнення рэальных праінфляцыйных фактараў», — адзначыў ён.

Раман Галоўчанка запэўніў, што зараз такіх фактараў няма і блізка. «Эканоміка знаходзіцца ў здаровым, раўнаважкім стане. Усе параметры — шырокая грашовая маса, крэдытная запазычанасць — знаходзяцца ў «зялёнай зоне». Ва ўрада яны не выклікаюць ніякіх асцярог. Мы сочым за гэтым вельмі шчыльна», — рэзюмаваў прэм’ер-міністр.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.