Вы тут

У Мексіцы застрэлілі яшчэ аднаго выбранага мэра


У мексіканскім штаце Герэра быў застрэлены выбраны мэр муніцыпалітэта Копала Сальвадор Вільяльва Флорэс, паведамляе «МІР24» са спасылкай на заяву пракуратуры рэгіёну.


Фота БелТА

Адзначаецца, што забойства адбылося падчас узброенага нападу на палітыка на шасэ ў Акапулька. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, шлях рэйсаваму аўтобусу, у якім знаходзіўся мэр, заступілі ўзброеныя людзі. Яны збілі вадзіцеля, праніклі ў салон і зрабілі чатыры выстралы ў народнага выбранніка.

Адна з пасажырак аўтобуса таксама атрымала агнястрэльныя раненні і была дастаўлена ў бальніцу ў цяжкім стане.

У пачатку чэрвеня застрэлілі мэра горада Мітонцік Ёланду Санчэс Фігероа.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

 Убраць з палёў трэба будзе больш за 2 мільёны збожжавых каласавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса. 

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...