Вы тут

Конкурс на эканамічны профіль у Ліцэй ім. Дзяржынскага БДУ перавысіў 13 чалавек на месца


У Ліцэі імя Ф.Э. Дзяржынскага БДУ пачалася ўступная кампанія. Усяго на 264 месцы пададзена 1996 заяў. Самы высокі конкурс склаўся на эканамічным профілі — 13,27 чалавекі на месца, паведамілі БелТА ў прэс-службе БДУ.


Фота БелТА

З ліку паступаючых 16 чалавек будуць залічаны без іспытаў. Гэта ўладальнікі дыпломаў заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і рэкамендацый наглядальнай рады Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку.

Залічваць у 10-я класы будуць па выніках уступных іспытаў. Так, здаваць іспыты плануюць 1117 абітурыентаў. Магчымасцю ўдзельнічаць у конкурсе па двух профілях навучання скарысталіся 863 чалавекі. Першы экзамен стартуе 18 чэрвеня з удзелам 689 абітурыентаў.

Ліцэй імя Ф.Э. Дзяржынскага БДУ заснаваны ў 1989 годзе і забяспечвае профільнае навучанне на старэйшай ступені сярэдняй школы, у тым ліку 10-й і 11-й класы. Падрыхтоўка вядзецца па 12 напрамках: біялагічнаму, гуманітарнаму, інфарматыка-матэматычнаму, інфарматыка-фізічнаму, гісторыка-грамадазнаўчаму, грамадазнаўчаму, матэматычнаму, фізічнаму, філалагічнаму, хімічнаму, геаграфічнаму і эканамічнаму.

Штогод навучэнцы перамагаюць у прэстыжных міжнародных і рэспубліканскіх алімпіядах і спаборніцтвах. Дарэчы, за ўсю гісторыю існавання ліцэя хлопцы заваявалі каля 2 тыс. дыпломаў рэспубліканскіх і больш за 250 медалёў міжнародных алімпіяд. Выпускнікі паказваюць найлепшыя вынікі ЦТ і ЦЭ ў Беларусі па матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, гісторыі Беларусі і грамадазнаўстве.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.