Вы тут

Гаспадаркі Брэсцкай вобласці выбарачна пачалі ўборку азімага ячменю


У Брэсцкай вобласці гаспадаркі выбарачна пачалі ўборку азімага ячменю, паведаміў БелТА старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Шчупленкаў.


Фота БелТА

«Выбарачна 17 чэрвеня пачалі Пружанскі (ААТ «Лінаўскае») і Беразоўскі (ААТ «Нарутавічы») раёны. Сёння пачынаюць Жабінкаўскі і Іванаўскі раёны, заўтра плануе Кобрынскі раён. Па меры паспявання будуць далучацца іншыя раёны», — расказаў Анатоль Шчупленкаў.

Паводле слоў старшыні аблсельгасхарча, азімы ячмень сёлета саспеў прыкладна на паўтара — два тыдні раней, чым звычайна. На першапачатковым этапе гэтую культуру ў асноўным убіраюць на падгарэлых участках. «Напрыклад, па «Нарутовічах» у гэтым годзе — 44 ц/га, у мінулым годзе было 41 ц/га. У цэлым нядрэнна, але гэта пакуль толькі пачатак. Далей будзем глядзець», — дадаў Анатоль Шчупленкаў.

Аграрыі Брэсцкай вобласці падрыхтавалі тэхніку да ўборачнай. Вядзецца тэхагляд, да 20 чэрвеня яна ўся павінна быць на лінейцы гатоўнасці.

«Цяпер засяродзімся на азімым ячмені. Па меры паспявання іншых азімых і яравых культур будзем глядзець і пачынаць іх уборку», — растлумачыў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні. Паралельна ў гаспадарках Брэсцкай вобласці займаюцца догляднымі работамі на палях, нарыхтоўкай кармоў з траў другога ўкосу.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.