Вы тут

Каранік: На месцах праца становіцца лепшай і інтэнсіўнасць зваротаў грамадзян зніжаецца


Прыём грамадзян па асабістых пытаннях грамадзян у Навагрудку правёў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Прыём грамадзян, самі зносіны старшыні аблвыканкама з грамадзянамі — толькі вяршыня айсберга. Не ўсе разумеюць, які аб’ём работы праводзіцца да гэтага. Перад кожным выязным прыёмам аналізуецца сітуацыя з работай са зваротам грамадзян у канкрэтным раёне, аналізуюцца тыя звароты, якія знаходзяцца на працяглым кантролі, якія прымаюцца меры для таго, каб людзям даць абгрунтаваныя адказы і растлумачыць, чаму гэтую праблему нельга вырашыць у рамках дзейнага заканадаўства. Плюс праводзіцца праца з тымі, хто запісваецца, — сказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама.

Уладзімір Каранік звярнуў увагу, што з кожным разам інтэнсіўнасць зваротаў на прыём менавіта старшыні абласнога выканаўчага камітэта змяншаецца. «Гэта сведчыць аб тым, што на месцах работа са зваротамі грамадзян становіцца лепшай. Гэта значыць людзі асноўную масу сваіх пытанняў вырашаюць, звяртаючыся да мясцовых органаў улады і да адказных работнікаў тых арганізацый, якія абслугоўваюць», — сказаў Уладзімір Каранік.

Пытанні, з якімі звярнуліся на прыём грамадзян да старшыні Гродзенскага аблвыканкама жыхары Навагрудскага раёна, датычыліся аховы здароўя, дарожнай тэмы, капітальнага рамонту жылля.

Разгляд пытання, якое датычылася капітальнага рамонту шматкватэрнага жылога дома, было разгледжана на месцы. Па словах кіраўніка вобласці, часам ёсць канфліктныя сітуацыі. «Вось чаму і сёння спатрэбіўся выезд на месца. З аднаго боку, мы гаворым аб тым, што работа выканана ў адпаведнасці з ДАСТам і прынята ва ўстаноўленым парадку. З другога боку, ёсць пытанні, якія ўплываюць непасрэдна на якасць жыцця людзей, уплываюць негатыўна. Таму выехалі на месца, каб разабрацца ўсё ж такі, хто мае рацыю. Як аказалася, заўсёды ісціна дзесьці пасярэдзіне. З аднаго боку, так, частка сезонных работ была перанесена, таму што добраўпарадкаванне, напрыклад, позняй восенню або ранняй вясной рабіць немагчыма, але перанесена на вельмі доўгі тэрмін. І на мой погляд, гэта можна было б зрабіць хутчэй. Але мы атрымалі запэўненне, што ўсе работы па добраўпарадкаванні, якія пагаршаюць якасць жыцця людзей — падцяканне вады каля пад’ездаў і нейкі бруд на прыдамавой тэрыторыі, — будуць завершаны ў найкарацейшыя тэрміны, — адзначыў Уладзімір Каранік. — Тое, што датычыцца пытанняў унутры (дома. — Заўв. БелТА), далі растлумачэнне аб тым, што гэта не ўваходзіць у аб’ём капітальнага рамонту і людзі ўжо павінны вырашаць за свой кошт і ўласнымі сіламі».

«Я вельмі рады, што гэты прыём скончыліся на пазітыўнай ноце. Я ўпэўнены, што мы знайшлі паразуменне і яшчэ раз пераканаліся ў тым, што якасць жыцця ў першую чаргу залежыць ад саміх людзей, што дзяржава ў любым выпадку інтарэсы чалавека ставіць вышэй за ўсё і што , калі мы хочам адзін аднаго пачуць, мы заўсёды знаходзім кампраміс і тыя рашэнні, якія дазваляюць сумеснымі намаганнямі зняць вастрыню пытання, якое хвалюе людзей, і забяспечыць дастойную якасць жыцця ў нашай вельмі дагледжанай, вельмі камфортнай для жыцця краіне», — падсумаваў старшыня аблвыканкама.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.