Вы тут

Больш за 150 выпускнікоў стануць галоўнымі героямі вячэрняга балю ў БДУ


Больш за 150 выпускнікоў стануць галоўнымі героямі выпускнога балю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ВНУ.


Фота БелТА

Урачыстасць пройдзе 20 чэрвеня ў Нацыянальнай школе прыгажосці. «Запрошаны маладыя людзі з ліку беларускіх і замежных грамадзян, якія за перыяд студэнцтва паказалі высокія вынікі ў вучэбнай, навуковай, грамадскай, культурнай і спартыўнай дзейнасці, а таксама сталі прызёрамі ў розных алімпіядах і конкурсах. Афіцыйная частка свята ўключае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу „Лепшы выпускнік БДУ-2024“, які прайшоў у трох намінацыях: „Лепшы выпускнік БДУ“, „Зорка БДУ“ і „Студэнцкі лідар БДУ“. Па традыцыі старт танцавальнаму вечару дасць рэктар БДУ Андрэй Кароль, які выканае вальс з выпускніцай. На заканчэнне ўрачыстага мерапрыемства перад удзельнікамі выступяць артысты і музычныя калектывы ўніверсітэта», — праінфармавалі ў ВНУ.

У гэтым годзе дыплом Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта атрымаюць каля 4 тыс. выпускнікоў. Арганізатарамі вячэрняга балю выступілі ўпраўленні па справах культуры і выхаваўчай рабоце з моладдзю БДУ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.