Вы тут

Больш за мільярд жыхароў Кітая маюць лічбавыя карткі сацыяльнага забеспячэння


Колькасць жыхароў Кітая, якія валодаюць і ўжо карыстаюцца лічбавымі карткамі сацыяльнага забеспячэння, перавысіла мільярд чалавек. Пра гэта сведчаць звесткі Міністэрства працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння КНР, перадае «Сіньхуа».


Як паведамляе ведамства, зараз такія электронныя карты даюць доступ да 100 дзяржаўных паслуг, і да цяперашняга часу ў Кітаі зарэгістравана больш за 50 млрд зваротаў па такія паслугі. Карткі сацыяльнага забеспячэння падзяляюцца на фізічныя і лічбавыя. Да канца сакавіка 2024 года колькасць трымальнікаў фізічных карт у Кітаі дасягнула 1,38 млрд. чалавек, што складае 98 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва. Пры гэтым многія грамадзяне валодаюць як фізічнымі, так і лічбавымі варыянтамі гэтых картак.

Цяпер краіна прасоўвае стварэнне «адзінай» карты для сваіх грамадзян, абяцаючы, што да 2027 года ўсе жыхары Кітая змогуць выкарыстоўваць яе для атрымання паслуг сацыяльнага забеспячэння.

Акрамя таго, як удакладнілі ў міністэрстве, на наступным этапе ўлады Кітая паскораць рэалізацыю мер, якія дадуць магчымасць трымальнікам карт сацыяльнага забеспячэння атрымліваць доступ да комплексных паслуг у розных ведамствах і рэгіёнах краіны.

У міністэрстве адзначылі, што гэта таксама пашырыць сферу прымянення картак сацыяльнага забеспячэння ў такіх галінах, як медыцынскае абслугоўванне, набыццё лекаў, карыстанне транспартам і наведванне культурных мерапрыемстваў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.