Вы тут

Ушанаванне медыкаў, міжнародны візіт і дабрачыннасць


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 105-годдзю сістэмы айчыннай аховы здароўя і Дню медыцынскіх работнікаў. У вялікай зале Палаца Рэспублікі спікер агучыла прывітанне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у адрас медыцынскіх работнікаў. Звяртаючыся да найлепшых у сваёй справе работнікаў галіны, Наталля Качанава нагадала, што па традыцыі ў гэтыя чэрвеньскія дні ўшаноўваюць людзей, якія штохвілінна і штосекундна стаяць на варце здароўя нашых грамадзян — самага каштоўнага, што можа быць у чалавека, здароўя яго родных і блізкіх, а ў цэлым нашай беларускай нацыі. «Вы ведаеце, якая ўвага ў нашай краіне аддаецца сістэме аховы здароўя, — канстатавала Наталля Качанава. — Гэта адзін з прыярытэтных кірункаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі. Прадугледжваецца фінансаванне, будуюцца новыя ўстановы аховы здароўя і рэканструююцца дзеючыя, набываецца новае сучаснае абсталяванне, з’яўляюцца новыя фармпрэпараты, якія выпускаюцца на нашых прадпрыемствах, функцыянуюць установы адукацыі, якія штогод рыхтуюць спецыялістаў для нашай галіны аховы здароўя. І ўсё гэта для нас вельмі важна, таму што на чале палітыкі, якая праводзіцца нашым Прэзідэнтам, — людзі». Старшыня Савета Рэспублікі падзякавала медыцынскім работнікам за няпростую працу.


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, генеральны дырэктар ААТ «Камінтэрн» Ксенія Панцюхова ў складзе афіцыйнай дэлегацыі Гомельскай вобласці наведвала Кітайскую Народную Рэспубліку. Падчас візіту прадстаўнікоў Гомельшчыны ў кітайскую правінцыю Хэбэй прэзентаваны эканамічны, культурны, навуковы патэнцыял беларускага рэгіёна. Праведзены дзелавыя перагаворы з кіраўніцтвам правінцыі і яе гарадоў. Дэлегаты паўдзельнічалі ў буйным эканамічным форуме ў Ланфане. Партнёры з КНР выказалі зацікаўленасць у падпісанні кантрактаў з прадпрыемствамі Гомельскай вобласці. «У нас нямала пунктаў для развіцця ўзаемавыгадных сувязяў: машынабудаванне, сельская гаспадарка, лясная, хімічная і лёгкая прамысловасць, — адзначыла парламентарый. — У прыватнасці, дагаворы на дзясяткі мільёнаў юаняў з кітайскімі партнёрамі падпісалі ААТ «Рагачоўскі МКК», ААТ «Гомельскі хімічны завод», ААТ «Камінтэрн».


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Дзмітрый Баскаў у складзе хакейнай каманды Прэзідэнта ўзяў удзел у акцыі па бязвыплатным донарстве, прымеркаванай да Сусветнага дня донара крыві. Слоган кампаніі 2024 года — «Святкаванне 20-годдзя донарства: дзякуй донарам крыві». «І для гульцоў каманды Прэзідэнта, і для мяне асабіста гэта ўжо не першы выпадак донарства, — расказаў сенатар. — Можна сказаць, гэта ўжо наша камандная традыцыя. Спадзяюся, што сваім удзелам мы звернем увагу людзей на гэту, безумоўна, важную ініцыятыву і асабістым прыкладам падштурхнём далучыцца ў шэрагі донараў крыві, бо абсалютна нязначная крываздача для здаровага чалавека можа ў будучыні выратаваць нечае жыццё».

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: pravo.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.