Вы тут

Лукашэнка распарадзіўся стварыць рабочую групу для аналізу работы НАН


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 чэрвеня падпісаў распараджэнне аб стварэнні пастаянна дзеючай рабочай групы па аналізе дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук. Пра гэта паведамляе БелТА.


Фота БелТА

У склад рабочай групы ўвайшлі незалежныя кампетэнтныя эксперты, аўтарытэтныя навукоўцы, якія валодаюць глыбокімі ведамі, высокай кваліфікацыяй, значным вопытам работы ў навуковай сферы і сістэме дзяржаўнага кіравання. Яе кіраўніком вызначаны старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў.

Рабочая група вывучыць пытанні практыка-арыентаванасці і выніковасці навуковых даследаванняў і распрацовак вучоных НАН Беларусі, укаранення распрацовак у галінах эканомікі і сацыяльнай сферы, распрацоўкі імпартазамяшчальнай прадукцыі і тэхналогій, экспарту навукова-тэхнічнай прадукцыі.

Пры неабходнасці да работы групы будуць прыцягвацца кіраўнікі і спецыялісты рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый, профільныя спецыялісты ў канкрэтнай галіне навукі і практычнай дзейнасці.

Штогод да 15 ліпеня (у бягучым годзе — да 1 лістапада) рабочая група будзе прадстаўляць Прэзідэнту даклад аб выніках работы і прапановы па рашэнні выяўленых праблемных пытанняў.

Забеспячэнне дзейнасці рабочай групы ўскладзена на Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.