Вы тут

Шулейка прадставіў новага старшыню Баранавіцкага райвыканкама


У Баранавічах 18 чэрвеня адбылася пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў. На ёй зацвердзілі на пасаду новага старшыню Баранавіцкага райвыканкама Рамана Жука, перадае БелТА.


Фота Брэсцкага аблвыканкама

Раман Жук змяніў на гэтай пасадзе Сяргея Карпенку. Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка падзякаваў папярэдняга кіраўніка Баранавіцкага раёна і адзначыў яго важкі ўклад у развіццё рэгіёна.

Кіраўнік вобласці звярнуў увагу на вялікі патэнцыял Баранавіцкага раёна. «Баранавіцкі раён адзін з найважнейшых для сельскай гаспадаркі. Тут менш рызыкоўныя кліматычныя ўмовы. Раён валодае значнымі працоўнымі рэсурсамі. Рэгіён павінен быць пастаянна ў тонусе», — сказаў Юрый Шулейка. Ён назваў Рамана Жука перспектыўным кіраўніком, раней ён узначальваў Маларыцкі райвыканкам. На новай пасадзе старшыня аблвыканкама нацэліў яго на ўсебаковае развіццё вёскі. «Не будзе добрай гаспадаркі – не будзе вёскі. Гэта павінны ўсе разумець. Умовы ў Баранавіцкім раёне ёсць для таго, каб людзі маглі працаваць», — падкрэсліў Юрый Шулейка.

Па словах Рамана Жука, Баранавіцкі раён яму добра знаёмы, гэта яго малая радзіма. «Прымяню ўвесь свой вытворчы і жыццёвы вопыт, каб наш край стаў яшчэ лепшым. Будзем працаваць на вынік», — адзначыў новы старшыня райвыканкама.

Таксама сёння адбылася пазачарговая сесія Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў, на якой зацвердзілі на пасаду новага старшыню Маларыцкага райвыканкама Аляксандра Каржа.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.