Вы тут

Ахвярамі пажару ў бальніцы на поўначы Ірана сталі дзевяць чалавек


Прынамсі дзевяць пацыентаў загінулі ў выніку пажару ў бальніцы ў горадзе Рэшт у паўночнай іранскай правінцыі Гілян, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Загінулыя пацыенты знаходзіліся ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі. Прадстаўнікі мясцовых уладаў выказалі спачуванні блізкім і сваякам загінулых.

Больш за 140 пацыентаў удалося эвакуіраваць і перавезці ў іншыя медыцынскія ўстановы.

Пажар быў лакалізаваны. Цяпер высвятляецца прычына яго ўзнікнення. Паводле папярэдніх звестак, на ніжніх паверхах бальніцы праводзіліся аварыйныя электрамантажныя работы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.