Вы тут

Семяняка: У пастаянных камісіях Палаты прадстаўнікоў ідзе работа над 25 законапраектамі


У пастаянных камісіях Палаты прадстаўнікоў ідзе работа над 25 законапраектамі, паведаміў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Валянцін Семяняка перад пасяджэннем Савета Палаты прадстаўнікоў, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Першая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання праходзіць у даволі інтэнсіўным рэжыме», — расказаў Валянцін Семяняка.

Паводле яго слоў, дэпутаты ўзмоцнена працуюць над падрыхтоўкай законапраектаў да разгляду ў Авальнай зале. «На сённяшні дзень каля 20 законапраектаў ужо прынята. У пастаянных камісіях знаходзіцца яшчэ 25 законапраектаў у рабоце», — дадаў парламентарый.

Чарговае пасяджэнне першай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання адбудзецца 19 чэрвеня. У парадку дня — 14 законапраектаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.