Вы тут

Дзяржузнагарод удастоены 47 пракурорскіх работнікаў


Дзяржаўных узнагарод за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненні ў забеспячэнні законнасці, умацаванні правапарадку і барацьбе са злачыннасцю ўдастоены 47 пракурорскіх работнікаў. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота БелТА

Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны першы намеснік пракурора Гомельскай вобласці Аляксандр Драздоў.

Заслугі шэрагу пракурорскіх работнікаў адзначаны медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступеняў.

У ліку ўзнагароджаных медалём «За бездакорную службу» I ступені — галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы ўпраўлення кадраў і ідэалагічнай работы Генеральнай пракуратуры Фёдар Яфіменка, начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Вікторыя Фіневіч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.