Вы тут

Сёлета ў каледжы плануюць прыняць 39 тысяч чалавек


У краіне 15 чэрвеня стартаваў прыём дакументаў на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Працягнецца ён да 23 жніўня, плануецца, што ў каледжы Беларусі будуць прыняты 39 тысяч чалавек.


Фота з адкрытых крыніц

Адразу — аб галоўным. На ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі зменены тэрміны падачы дакументаў, і прыёмныя кампаніі для дзевяцікласнікаў і адзінаццацікласнікаў праходзяць практычна ў адзін і той жа час. Прыём дакументаў ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі працягнецца наступным чынам: з 20 ліпеня да 3 жніўня — на бюджэт для выпускнікоў 9-х класаў; з 20 ліпеня да 6 жніўня — на бюджэт для выпускнікоў 11-х класаў.

Большасць каледжаў будзе весці прыём па конкурсе сярэдняга бала атэстата. Але ёсць выключэнні. Без экзаменаў не абысціся тым, хто паступае на спецыяльнасці «Спартыўна-педагагічная дзейнасць» і «Фізічная культура». Іспыт пры паступленні будуць трымаць і тыя, хто абраў сабе спецыяльнасць з творчых кірункаў.

Як паведамілі ў Міністэрстве адукацыі, у гэтым годзе павысіцца колькасць абітурыентаў, якія будуць паступаць у каледж пасля заканчэння базавай школы. Раней міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец агучыў, што цяпер пасля 9 класа месцам навучання выбірае каледж кожны другі школьнік, а літаральна 2-3 гады таму гэта быў кожны трэці выпускнік базавай школы. На думку кіраўніка ведамства, менавіта гэты кірунак сёння з’яўляецца адным з перспектыўных і яго будуць развіваць далей.

Зрабіць цікавым навучанне ў каледжы, а працоўныя прафесіі прывабнымі — такую мэту ставяць сёння зацікаўленыя міністэрствы, 
ведамствы, арганізацыі. 

І для таго, каб так было, робіцца шмат і нават болей. Напрыклад, у краіне створаны 52 цэнтры кампетэнцый, дзе навучэнцы праходзяць падрыхтоўку на сучасным вытворчым абсталяванні. 

У каледжах спыняюць прыём на спецыяльнасці, якія сёння страцілі актуальнасць, і адначасова адкрываюць набор на новыя, запатрабаваныя на высокатэхналагічных вытворчасцях, у сферы абслугоўвання і іншых сферах эканомікі. Акрамя таго, з году ў год у каледжах павялічваецца колькасць мэтавых месцаў.

Алена ВІНАГРАДАВА

Загаловак у газеце: Я ў рабочыя пайшоў бы...

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.