Вы тут

Узоры адзення дзелавога стылю распрацавалі для мінскіх школьнікаў


У Мінску ў новым навучальным годзе будзе рэалізаваны пілотны праект увядзення адзінай школьнай формы. Фатаграфіі ўзораў адзення дзелавога стылю для навучэнцаў размясцілі на сайце камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, паведамляе БелТА.


Фота Мінгарвыканкама

«Распрацавана новая лінейка, якая фарміруе адзіны вобраз сталічнага школьніка. Канцэрн „Беллегпрам“ прадставіў варыянты калекцый, якія прапаноўвалі бацькам для папярэдняй замовы. На этапе ўзгаднення эскізаў праводзілі грамадскае абмеркаванне, у яго былі ўцягнуты дзеці, бацькі, педагогі. Яны выказвалі сваё меркаванне, уносілі прапановы, у тым ліку калі бачылі неабходнасць дадаць нейкія элементы», — расказала першы намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Людміла Барысенка.

Да пілотнага праекта далучыліся 20 устаноў адукацыі. «Акрамя гэтай лінейкі можна набыць варыянты мінулага года. Магчыма, дададуцца новыя ўзоры. Калекцыя капсульная, гэта значыць усе рэчы можна камплектаваць паміж сабой, фарміраваць некалькі вобразаў. Першачарговае — выбар бацькоў, што купіць свайму дзіцяці на наступны навучальны год. У гандлёвай сетцы прадстаўлены шырокі асартымент адзення дзелавога стылю, узнікае шмат пытанняў. Прапанавалі ўніфікаваны варыянт», — адзначыла Людміла Барысенка.

Прадпрыемствы распрацавалі вырабы для кожнай полаўзроставай групы. У асноўную калекцыю ўваходзяць толькі тэкстыльная і трыкатажная групы: спадніцы, штаны, сарафаны, бомберы, пінжакі, камізэлькі. Яны выкананы ў адзінай цёмна-сіняй каляровай гаме і стылі. Дадатковыя элементы — кашулі, гольфы, абутак — падбіраюцца самастойна. Таксама можна набыць спецыяльны шэўрон — адметны знак, дзе намаляваны сімволіка Рэспублікі Беларусь і герб Мінска.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

 Убраць з палёў трэба будзе больш за 2 мільёны збожжавых каласавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса. 

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...