Вы тут

Чаго чакаць ад сёмага дня Гульняў БРІКС


Трыццаць пяць камплектаў узнагарод у шасці відах спорту будуць разыграны ў сёмы дзень спаборніцтваў Спартыўных гульняў краін БРІКС у Казані, паведамляе БелТА.


Фота Міністэрства спорту

Пасля шасці дзён казанскага форуму ў актыве беларускай дэлегацыі 106 узнагарод (19-40-47), што адпавядае другому месцу ў медальным заліку (першае — у Расіі). Сёння камандная скарбонка папоўніцца мінімум на пяць узнагарод у жаночай барацьбе: Арына Мартынава (да 55 кг), Алеся Гетманава (да 57 кг), Надзея Буланая (да 59 кг), Таццяна Паўлава (да 65 кг) і Анастасія Зімянкова (да 76 кг) ужо не апусцяцца ніжэй за трэцяе месца ў сваіх вагавых катэгорыях. Таксама шанцы на прызы захоўваюць Ксенія Станкевіч (да 50 кг) і Ганна Садчанка (да 68 кг).

Сёння Гульнях БРІКС пачнуцца спаборніцтвы па плаванні, у першы дзень адбудуцца адразу 12 фіналаў. У сямі відах праграмы будуць прадстаўлены 19 беларускіх спартсменаў, на старт заплываў выйдуць лідэры нацыянальнай каманды Ілья Шымановіч, Аліна Змушко і Настасся Куляшова, таксама ў страі Рыгор Пякарскі, Канстанцін Курачкін, Руслан Скамарошка, Іван Шамшурын, Алеся Акінчыц і Алеся Ігнатовіч.

Таксама сёння выступленні ў Казані пачнуць весляры на байдарках і каноэ. Мужчыны вызначаць лепшых у адзіночках на дыстанцыях 200 і 1000 м, жанчыны — на двухсот- і пяцісотметроўках. Таксама сёння будуць разыграны першыя медалі ў фехтаванні: дзяўчаты выявяць лепшых сярод шаблістак і рапірыстак, мужчыны будуць змагацца на шпагах. У кожным з індывідуальных залікаў Беларусь прадставяць па чатыры атлеты. Шахматысты, якія напярэдадні разыгралі медалі ў хуткай гульні, сёння выпрабуюць свае сілы ў бліц. За нашу краіну заяўлены Максім Царук і Ксенія Зелянцова.

Акрамя таго, у сераду падыдуць да канца камандныя спаборніцтвы ў вялікім тэнісе. Мужчынская і жаночая зборныя Беларусі дайшлі да фіналаў, у абодвух выпадках залатыя медалі нашы ігракі будуць аспрэчваць з расіянамі. Таксама 19 чэрвеня адбудуцца першыя папярэднія паядынкі ў баксёраў, наша мужчынская каманда дэлегавала на турнір семярых атлетаў, у жаночы склад увайшлі дзесяць спартсменак.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.