Вы тут

КДК адкрые кароткі нумар па пытаннях эфектыўнасці выкарыстання рэкрэацыйных тэрыторый


Камітэт дзяржаўнага кантролю 19-20 чэрвеня адкрывае кароткі нумар 191 для зваротаў па пытанні эфектыўнасці выкарыстання тэрыторый рэкрэацыйнага прызначэння. Аб гэтым паведамілі ў КДК.


«У КДК Мінскай вобласці 19-20 чэрвеня будзе працаваць гарачая лінія для звароту па пытаннях эфектыўнасці выкарыстання тэрыторый рэкрэацыйнага прызначэння, у тым ліку захавання зямельнага, прыродаахоўнага, падатковага заканадаўства», — расказалі ў КДК.

На кароткі нумар можна паведаміць аб парушэннях пры выкарыстанні ляснога фонду, у прыбярэжных зонах, напрыклад наяўнасці шлагбаўмаў, равоў і іншых загарод, якія ствараюць незаконныя абмежаванні доступу да месцаў адпачынку. Таксама грамадзяне могуць звярнуцца на кароткі нумар, калі сталі сведкамі парушэнняў у месцах адпачынку — турбазах, кемпінгах, вяровачных гарадках, у тым ліку калі на такіх аб’ектах парушаецца парадак прыёму грашовых сродкаў. На гарачую лінію можна пакідаць паведамленні аб закінутых аб’ектах будаўніцтва, якія ўяўляюць пагрозу бяспецы і жыццю насельніцтва і размешчаных у месцах адпачынку грамадзян.

Прэв’ю: з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.