Вы тут

Больш за 500 чалавек загінулі з-за спякоты падчас хаджу ў Саудаўскай Аравіі


Больш за 500 пілігрымаў з розных краін сталі ахвярамі небывалай спякоты ў Саудаўскай Аравіі. Аб гэтым паведамляе AFP са спасылкай на дыпламатаў розных дзяржаў.


Фота з адкрытых крыніц

Па наяўных звестках, сярод загінуўшых больш за ўсё егіпцян — 323 чалавекі, таксама памерлі грамадзяне Іарданіі, Ірана, Туніса і іншых краін. Паведамляецца, што шпіталізаваны больш як 2 тыс. чалавек, якія атрымалі цеплавыя ўдары. У Меке ў дні цяперашняга хаджу тэмпература паветра паднімаецца вышэй за 50 градусаў.

У гэтым годзе хадж да мусульманскіх святыняў у Меке і Медыне ўжо здзейснілі каля 2 млн вернікаў. Пілігрымка пачалася 14 чэрвеня і павінна завяршыцца 19 чэрвеня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.