Вы тут

Лукашэнка: Дзякуючы сістэмнай рабоце па дасягненні МУР Беларусь займае высокія месцы ў гэтым глабальным праекце


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам другога Нацыянальнага форуму па ўстойліваму развіццю. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: БелТА

Дарагія сябры!

Рады вітаць вас у Мінску на другім Нацыянальным форуме па ўстойлівым развіцці.

Падпісаўшы ў 2015 годзе разам з дзяржавамі — членамі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Парадак дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, Беларусь узяла на сябе адпаведныя абавязацельствы.

Для гэтага на працягу 9 гадоў у дзяржаве забяспечваецца паступальны эканамічны рост, паглыбляецца сацыяльная інтэграцыя, укараняюцца новыя экалагічныя ініцыятывы. Дзякуючы сістэмнай рабоце па дасягненні 17 Мэт устойлівага развіцця рэспубліка стабільна займае высокія месцы ў гэтым глабальным праекце.

У той жа час, упэўнены, паспяховая рэалізацыя Парадку дня немагчыма без міжнароднай салідарнасці і паўнацэннага партнёрства.

Перакананы, што сёлетні Форум не толькі стане яркай дэманстрацыяй прагрэсу Беларусі ў дасягненні МУР, але і ператворыцца ў паўнацэнную дыялогавую пляцоўку па абмене перадавым вопытам. А шматлікія замежныя госці па заслугах ацэняць знакамітую нацыянальную гасціннасць беларусаў і прыгажосць нашай цудоўнай краіны.

Жадаю ўсім удзельнікам Форуму плённай працы і новых поспехаў у справе дасягнення Мэт устойлівага развіцця.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.