Вы тут

Лукашэнка заслухаў даклад Шулейкі аб гатоўнасці Брэсцкай вобласці да ўборачнай кампаніі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад старшыні Брэсцкага аблвыканкама Юрыя Шулейкі аб гатоўнасці рэгіёну да ўборачнай кампаніі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: БелТА

«На мінулых выхадных Прэзідэнт паглядзеў палі і пасевы Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. У развіццё гэтых мерапрыемстваў сёння адбылася прынцыповая і падрабязная размова з губернатарам Брэсцкай вобласці, у ходзе якой Юрый Шулейка далажыў кіраўніку дзяржавы аб гатоўнасці рэгіёна да ўборачнай кампаніі. Дарэчы, выбарачна гаспадаркі Брэсцкай вобласці пачалі ўжо ўборку азімага ячменю», — праінфармавалі ў прэс-службе.

У цэлым па Брэсцкай вобласці трэба будзе правесці ўборку збожжавага кліну на 360 тыс. га. На трэць павялічылі пасевы азімага ячменю. Гэта тая культура, якая з году ў год дае добры вынік. У гэтым годзе трэба будзе правесці ўборку каля 30 тыс. га (азімага ячменю). Першыя гаспадаркі выбарачна пачалі жніво 17 чэрвеня. За апошнія два гады ў гаспадаркі Брэсцкай вобласці паступілі больш як 300 новых збожжаўборачных камбайнаў. Працу ў гэтым напрамку працягваюць.

На ўборцы збожжа ў Брэсцкай вобласці будуць задзейнічаны каля 6 тыс. чалавек — камбайнеры, вадзіцелі, аператары, іншыя работнікі. У палі выйдуць 1384 збожжаўборачныя камбайны.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.