Вы тут

Падчас дэмантажу будынку пад Гродна загінуў рабочы


Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта даследуюцца абставіны гібелі 36-гадовага мужчыны. Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Інна Пазняк, днём 17 чэрвеня, работнік ажыццяўляў дэмантаж будынка на адным з прадпрыемстваў Гродзенскага раёна. У працэсе работы адбылося абвальванне металічнай канструкцыі, у выніку гэтага газарэзчык атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём. 


Следча-аператыўная група сумесна са спецыялістамі судовай экспертызы, інспектарам па ахове працы даследавалі месца здарэння, апыталі калег па працы загінулага будаўніка, а таксама медыцынскіх работнікаў, якія прыбылі па выкліку. Прызначана правядзенне судова-межыцынскай экспертызы. 

Дзяржаўная інспекцыя па ахове працы, у сваю чаргу, праводзіць спецыяльнае расследаванне няшчаснага выпадка на вытворчасці, вынікі якога таксама будуць далучаны да следчай справы. Будзе звернута асаблівая ўвага на пытанні выканання правілаў аховы працы і тэхнікі бяспекі, а таксама будуць вывучаны прычыны і ўмовы работы прадпрыемства, у выніку якіх смяротна траўміраваны работнік. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота УСК па Гродзенскай вобласці

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.