Вы тут

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 56 раёнах Беларусі


Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 56 раёнах Беларусі, паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.


Фота Мінлясгаса

Рашэнні аб абмежаваннях у сувязі з устанаўленнем III класа пажарнай небяспекі прыняты ва ўсіх абласцях краіны. 

У Брэсцкай вобласці абмежаванні дзейнічаюць ва ўсіх раёнах. У Гродзенскай да наведвання дазволены толькі адзін лес Іўеўскага раёна.

У Мінскай вобласці абмежаванні на наведванне лясоў уведзены для Вілейскага, Дзяржынскага, Любанскага, Мінскага, Мядзельскага і Салігорскага раёнаў, у Віцебскай вобласці — Чашніцкага, Сенненскага, Пастаўскага, Талачынскага, Аршанскага і Дубровенскага, у Магілёўскай — Кіраўскага, Асіповіцкага, Бабруйскага і Глуска.

У Гомельскай вобласці можна наведваць лясы без абмежаванняў у Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Жлобінскім, Кармянскім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Рагачоўскім і Чачэрскім раёнах.

Сітуацыя на працягу дня можа мяняцца. Аператыўна адсочваць даныя аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна па размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. Таксама інфармацыю рэкамендуюць удакладняць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Для непаседаў і іх бацькоў

Для непаседаў і іх бацькоў

Пабывалі ў першай дзіцячай мультыбрэндавай краме «Світанак Непаседа» і даведаліся, што пачым.