Вы тут

Лукашэнка даручыў увесці дадатковыя матэрыяльныя стымулы для працуючых пенсіянераў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў увесці дадатковыя матэрыяльныя стымулы для працуючых пенсіянераў. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько па выніках свайго даклада кіраўніку дзяржавы, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Меркаваная навацыя звязана з індывідуальным каэфіцыентам заробку (ІКЗ). Цяпер для працуючых пенсіянераў звыш ІКЗ 1,3 пенсія не выплачваецца.

«Адно з пытанняў, якое сёння на парадку дня (яго ўжо ў трэцім квартале Прэзідэнт нашай краіны паставіў задачу вырашыць), — гэта работа пенсіянераў, якія выйшлі на пенсію. Напрыклад, пенсіянер выйшаў на пенсію, атрымлівае каэфіцыент 1,45. А па заканадаўству сёння ён можа атрымліваць, працягваючы працаваць, не больш за 1,3. І гэтую розніцу ён недаатрымлівае. Толькі на работнікаў сельскай гаспадаркі распаўсюджваецца ўмова атрымання свайго каэфіцыента і надалей», — сказаў старшыня ФПБ.

Таму была пастаўлена задача ўнесці нарматыўны акт, які будзе дазваляць пенсіянерам працаваць і надалей, але на больш прывабных умовах. Юрый Сянько ўпэўнены, што захаванне напрацаванага каэфіцыента будзе важным элементам для людзей, якія маюць добры досвед працы, прафесійныя навыкі, сілы і жаданне працягваць працаваць. «Плюс заработная плата для іх будзе таксама добрым стымулам для прадаўжэння работы ў тых напрамках, па якіх мы сёння бачым неабходным захаваць працуючых пенсіянераў», — дадаў Юрый Сянько.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.