Вы тут

Банкіры абмеркавалі асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі цэнтральных банкаў ЕАЭС


Дэлегацыя Нацыянальнага банка нашай краіны на чале са Старшынёй праўлення Паўлам Калаурам прыняла ўдзел у пяцідзесятым пасяджэнні Еўразійскага савета цэнтральных (нацыянальных) банкаў і дваццаць шостым пасяджэнні кансультацыйнага савета па валютнай палітыцы цэнтральных банкаў дзяржаў — членаў ЕАЭС, якія адбыліся 17–18 чэрвеня ў горадзе Сочы.


Фота Нацыянальнага банка

У ходзе пасяджэння Еўразійскага савета цэнтральных банкаў удзельнікі абмеркавалі вынікі работы банкаўскага сектара за 2023 год і перспектывы яго развіцця на 2024 год, Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі, дзейнасць па кірунку ESG (Environmental, Social, Governance).

На пасяджэнні кансультацыйнага савета па валютнай палітыцы прадстаўнікі цэнтральных банкаў дзяржаў — членаў ЕАЭС абмеркавалі асаблівасці ўзаемадзеяння грашова-крэдытнай палітыкі і іншых відаў дзяржаўнай палітыкі. У прыватнасці, гаворка ішла пра ўплыў на рашэнні па грашова-крэдытнай палітыцы мер, якія прымаюцца ў бюджэтна-падатковай сферы, у галіне банкаўскага рэгулявання, забеспячэння фінансавай стабільнасці.

Удзельнікі пасяджэння таксама абмеркавалі падыходы да гарманізацыі заканадаўства ў сферы фінансавага рынку.

Акрамя таго, у рамках пасяджэнняў падпісана пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі, Цэнтральным банкам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве і абмене інфармацыяй, у тым ліку канфідэнцыйнай, у сферы нагляду і кантролю за фінансавы рынак.

Характэрна, што пагадненне аб Еўразійскім Савеце цэнтральных банкаў было падпісана 18 лістапада 2015 года. Савет з’яўляецца кансультатыўна-дарадчым органам. Яго задача — паглыбленне інтэграцыі ў фінансава-банкаўскай сферы, каардынацыя дзеянняў бакоў па пытаннях развіцця нацыянальных валютна-фінансавых і банкаўскіх сістэм, удасканалення шматбаковых і двухбаковых плацежна-разліковых адносін.

Прэс-служба Нацбанка Беларусі адзначае, што кансультацыйны савет па валютнай палітыцы цэнтральных банкаў дзяржаў-членаў ЕАЭС таксама з’яўляецца кансультатыўна-дарадчым органам. Яго асноўная мэта — каардынацыя валютнай палітыкі, у тым ліку выпрацоўка адзіных падыходаў і напрамкаў курсавой палітыкі. Першае пасяджэнне Савета адбылося ў красавіку 2012 года (на той момант — кансультацыйны Савет па валютнай палітыцы цэнтральных (нацыянальных) банкаў дзяржаў-удзельніц Мытнага саюза і адзінага эканамічнага прастора).

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.