Вы тут

Акцыя «Разам з мастацтвам» прайшла ў Мінскім каледжы імя Глінкі


18 чэрвеня ў Мінскім дзяржаўным каледжы імя М.І. Глінкі праходзіла акцыя «Разам з мастацтвам», праведзеная Маладзежным тэатрам эстрады пры падтрымцы Міністэрства культуры, прымеркаваная да святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.


У мерапрыемстве прымалі ўдзел артысты беларускай эстрады: Вольга Калеснікава, Ганна Трубяцкая, Гюнеш, Арцём Пінчук, Аляксандр Сухараў, Уладзіслаў Сазонаў. 

Кожны з артыстаў змог не толькі паказаць творчы нумар, але і падзяліцца гісторыяй пра герояў сваёй сям’і, якія мужна аддалі абавязак радзіме. 

— У фае каледжа прадстаўлены тры выставы: «Памяць і боль беларускай зямлі» — выстава плакатаў і кніг, прысвечаная генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, «Вайна ў біяграфіі маёй сям’і» — выстава даследчых работ навучэнцаў нашага каледжа. Штогод мы праводзім конкурсы, у якіх рабяты могуць раскрыць свой патэнцыял, і лепшыя работы трапляюць на стэнд экспазіцыі. У гэтым годзе перамагла праца Мамановіч Анастасіі, яна была выдадзена ў агульнакаледжнай газеце «Музычны Мерыдыян», выпуск якой мы перададзім у музей Вялікай Айчыннай вайны. «Адвага, мужнасць і гонар» — фотавыстава ваенна-гістарычнай рэканструкцыі да Дня абаронцаў Айчыны і 105-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна» з удзелам навучэнцаў МДМК імя М.І.Глінкі ў складзе членаў ваенна-гістарычнай установы «Клуб баявой славы». А таксама ў фае нашага каледжа арганізавана трансляцыя відэароліка «Генацыд: узгадаць усё. Памятаць кожнага», які быў адзначаны дыпломамі адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска, — распавяла аб мерапрыемстве намеснік дырэктара па выхаваўчай працы Кутылоўская Таццяна.

У канцэрце непасрэдны ўдзел бралі рабяты каледжа, паказваючы свае неверагодныя здольнасці. Былі прадстаўлены такія нумары як «Яблычак» у выкананні інструментальнага дуэта балалаек і Смуглянка ў інтэрпрэтацыі вакальнага ансамбля «Мастацтва эстрады». 

Кацярына УРБАН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.