Вы тут

Пастаўкі яек у Расію сёлета выраслі ў 2,5 раза


Федэральная служба ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду (Рассельгаснагляд) распавяла пра тое, колькі вырабленых у Беларусі харчовых яек было ўвезена ў Расію з пачатку гэтага года.


Паводле звестак суседняй краіны, з пачатку 2024 года з Беларусі ў Расію было імпартавана 332,6 мільёнаў штук яек. Эксперты падлічылі, што пастаўкі гэтага прадукту харчавання выраслі ў 2,5 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года — тады на расійскі рынак паступіла 130,3 мільёна беларускіх яек.

Наша краіна за апошні час істотна павялічыла вытворчасць харчовых яек. За студзень-май яна вырасла на 16,7% адносна аналагічнага перыяду 2023 года. Пры гэтым у Рассельгаснаглядзе адзначылі, што з пачатку паставак з Азербайджана ў Расію ўвезена 47,7 мільёна штук яек, а з Турцыі — 35,2 мільёна штук.

Нагадаем, у канцы 2023 года ў шэрагу рэгіёнаў Расіі фіксаваўся дэфіцыт курыных яек і звязаны з гэтым рост цэнаў на гэты прадукт. Праблема стала прадметам абмеркавання на саміце ЕАЭС, пасля чаго айчынныя пастаўкі ў суседнюю краіну прыкметна выраслі.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Для непаседаў і іх бацькоў

Для непаседаў і іх бацькоў

Пабывалі ў першай дзіцячай мультыбрэндавай краме «Світанак Непаседа» і даведаліся, што пачым.