Вы тут

Дзяржпагранкамітэт: Чэргі на ўезд у ЕС не змяншаюцца


Чэргі на ўезд у ЕС чакаюць каля 2,4 тыс. транспартных сродкаў, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.


«Па стане на 10.00, 1890 грузавікоў чакаюць уезду ў ЕС. Менш за ўсё фур за суткі прынялі ў літоўскім Мядзінінкаі (Каменны Лог), яго кантрольныя службы прапусцілі на сваю тэрыторыю ўсяго 19% транспарту ад нормы. Супрацоўнікі польскага пункта пропуску Кукурыкі (Казловічы) прынялі 61% вялікагрузаў», — праінфармавалі ў ведамстве.

На ўездзе ў Латвію праз пункт пропуску Патэрніекі (Грыгораўшчына) — 650 грузавікоў. Супрацоўнікі гэтага пагранперахода прапусцілі на латвійскую тэрыторыю за суткі 50 працэнтаў аўто ад нормы.

Чэргі легкавога транспарту захоўваюцца на ўезд у Літву і Польшчу. На беларускай тэрыторыі перад польскім пунктам пропуску Цярэспаль (Брэст) знаходзяцца 300 аўто. Кантрольныя службы Польшчы за суткі аформілі 40% легкавушак ад нормы. Уезду ў Літву праз пункты пропуску Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) чакаюць 110 і 70 легкавых транспартных сродкаў адпаведна.

Уезду ў Польшчу праз пагранпераход Цярэспаль (Брэст) чакаюць 10 аўтобусаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.