Вы тут

Мінчанам прапаноўваюць абмеркаваць змяненні руху грамадскага транспарту ў «Мінск-Міры»


Пасля пачатку работы новых станцый трэцяй лініі мінскага метрапалітэна, якія плануюць увесці ў строй сёлета, зменяцца некаторыя маршруты грамадскага транспарта. Дзяржпрадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» прапанавала мінчанам абмеркаваць праект змяненняў.


Фота: ДП «Сталічны транспарт і сувязь»

«У сувязі з планаваным прадаўжэннем 3-й лініі метрапалітэна і адкрыццём станцый „Аэрадромная“, „Немаршанскі сад“ і „Слуцкі Гасцінец“, прапануем для абмеркавання праект змяненняў маршрутнай сеткі мікрараёна „Мінск-Мір“», — паведамілі ў прэс-службе ведамства. 

Карэкціроўка закране напрамкі руху, а таксама размяшчэнне канчатковых пунктаў.

У апублікаваную схему змен уключылі наступныя аўтобусныя маршруты:

  • №23 «ДС «Дружная» — ДС «Малінаўка-4»;
  • №73 «ДС „Сярова“ — Лебядзіны»;
  • №107 «Каржанеўскага — ДС «Кунцаўшчына»;
  • №111 «Ж/д ст. Менск-Паўднёвы — Плошча Перамогі».

І тралейбусныя маршруты:

  • №51 «ДС „Дружная“ — Варанянскага»;
  • №82 «ДС «Курасоўшчына» — ДС «Серабранка».

Прапануецца таксама адмяніць аўтобусныя маршруты:

  • ;№45 «ДС „Дружная“ — Мінскрыбпрам»;
  • №53 «ДС „Дружная“ — Ландэра».

І тралейбусны маршрут:

  • №43 «ДС «Дружная» — ДС «Сярова».

Прапановы неабходна накіроўваць у чат-бот прадпрыемства.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.