Вы тут

Дэпутаты ратыфікавалі Пагадненне аб Міжнародным цэнтры ацэнкі рызык легалізацыі злачынных даходаў


Дэпутаты на пасяджэнні першай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі восьмага склікання прынялі законапраект «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб утварэнні Міжнароднага цэнтра ацэнкі рызык легалізацыі (адмывання) даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарызму», перадае БелТА.


Мэтай падрыхтоўкі праекта закона з’яўляецца выказванне згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе міжнароднага пагаднення, накіраванага на забеспячэнне эфектыўнага міждзяржаўнага інфармацыйнага ўзаемадзеяння і правядзення наднацыянальнай ацэнкі рызык легалізацыі (адмывання) даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарызму.

Прадметам прававога рэгулявання праекта закона з’яўляюцца грамадскія адносіны, якія ўзнікаюць у сувязі з утварэннем Міжнароднага цэнтра ацэнкі рызык легалізацыі (адмывання) даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарызму (МЦОР). Згодна з палажэннямі Пагаднення, абмен інфармацыяй ажыццяўляецца праз абароненую інфармацыйную сістэму МЦОР па ініцыятыве або на падставе запытаў падраздзяленняў фінансавай разведкі. Таксама прадугледжана стварэнне агульных інфармацыйных рэсурсаў для дзяржаў, якія падпісалі пагадненне.

Кампетэнтным органам, упаўнаважаным у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляць дзейнасць па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння, з’яўляецца Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Прэв’ю: pexels.com.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.