Вы тут

Узведзена на 400 кватэр больш, чым летась


Як паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэт Беларусі, за першыя пяць месяцаў года арганізацыі ўсіх формаў уласнасці пабудавалі 12,7 тысяч новых кватэр — гэта прыкладна на 3,2% больш, чым было ў аналагічным перыядзе 2023 года (12,3 тысячы кватэр).


Фота з адкрытых крыніц

Пры гэтым у студзені-маі ў Беларусі ўведзена ў эксплуатацыю 1,2253 мільёна квадратных метраў жылой плошчы, што нават злёгку менш за леташні паказчык.

Агульная плошча індывідуальных дамоў склала 681,7 тысяч квадратных метраў. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, за названы перыяд уведзена ў эксплуатацыю 383,1 тысяч квадратных метраў агульнай плошчы.

Для асоб, якія ажыццяўляюць жыллёвае будаўніцтва з дзяржаўнай падтрымкай, здалі 246,4 тысяч квадратных метраў.

Адносна мінулага года больш жылля здадзена ў Мінску, а таксама ў Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 457,4 тысяч квадратных метраў агульнай плошчы жылля — гэта 37,3% ад агульнага ўводу па ўсёй Беларусі.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.