Вы тут

У Магілёўскім раёне мужчыну даставалі з-пад падмурка гаража


У Магілёўскім раёне мужчыну дасталі з-пад падмурка гаража, які абваліўся, паведамляе БелТА са спасылкай на Магілёўскае абласное упраўленне МНС.


Фота: Магілёўскае абласное упраўленне МНС.

Паведамленне аб здарэнні ў в. Цішоўка паступіла ратавальнікам 19 чэрвеня ў 9.51. Высветлілася, што пры ўмацаванні падмурка гаража адбылося яго прасяданне, у выніку якога апынуўся заціснутым 35-гадовы магілёвец, які дапамагаў гаспадару. Да прыезду ратавальнікаў з пасткі яму дапамаглі выбрацца відавочцы.

Выратаваны быў агледжаны медыкамі, мужчына не пацярпеў. Меркаваная прычына абвальвання – парушэнне тэхнікі бяспекі пры разборцы будаўнічых канструкцый гаража.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.