Вы тут

У Мастах вядзецца рэканструкцыя самага доўгага падвяснога пешага маста Беларусі


Работы вядуцца ў рамках інвестпраграмы Гродзенскай вобласці. Плануецца, што будаўніцтва будзе завершана да абласных Дажынак, якія сёлета прайдуць у Мастах.


Падвясны пешы мост праз Нёман — адна са славутасцяў Гродзеншчыны. Гэта самы доўгі пешы падвясны мост Беларусі, яго даўжыня амаль 193 метры. Мясцовыя жыхары ганарацца гэтым цудам архітэктуры, пабудаваным паўстагаддзя таму. 
За гэты час рамонтныя работы з закрыццём руху праводзіліся тут яшчэ ў 90-ыя гады. Тады канструкцыі значна ўзмацнілі. Да фестываля Дажынкі вырашана мост аднавіць. На гэтыя мэты накіраваны сродкі абласной інвестпраграмы. 

Як расказалі ў Мостабудаўнічым упраўленні № 7, перш чым прыступіць да дэмантажу падвясных канструкцый, падрыхтавана спецыяльная пляцоўка для іх складзіравання. Тэхніка будзе размешчана пад мастом, для гэтага частку рэчышча падсыпалі грунтам. Там ужо працуе будаўнічы кран. Аб’ём работы вялікі. Сюды паступова сцягваецца неабходная тэхніка. Літаральна за паўгода трэба надаць масту новае аблічча. Асноўныя работы будуць накіраваны на ўмацаванне тых канструкый, якія ёсць, таксама плануецца замяніць стальныя канаты, на якіх будзе вісець мост. Дарэчы, тэмпы работ будуць залежыць менавіта ад пастаўкі стальных тросаў. 

Адным з самых унікальных элементаў стане 10-мятровы ўчастак шклянога насціла. Яго размясцяць у самым цэнтры маста. Гэта стане сапраўдным экстрымам для пешаходаў. Увесь астатні насціл будзе, як і раней, драўляным. 

Дарэчы, непадалёку вядзецца рэканструкцыя яшчэ аднаго маста. Стары аўтамабільны мост праз Нёман у Правых Мастах да фестываля Дажынкі будзе адрамантаваны пад пешы. Ён таксама лічыцца адной са славутасцяў Мастоўскага раёна.

Маргарыта Ушкевіч

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.