Вы тут

Прафсаюзы правяраюць гатоўнасць прадпрыемстваў прыняць студэнцкія атрады


Правільна арганізаваць працу з прыцягненнем моладдзі, улічваючы, што многія з хлопцаў і дзяўчат у студатрадах — непаўналетнія, дапамагаюць прафсаюзы. Праца з такой катэгорыяй работнікаў накладвае пэўныя абмежаванні як па відах выкананых работ, так і іх працягласці.


Фота БелТА

Таму прафсаюзы не толькі правяраюць умовы працы, якія створаны для ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў, але і кансультуюць наймальнікаў, якія гатовы прыняць у сваіх арганізацыях маладых людзей. І як паказвае практыка, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў усё з большай адказнасцю падыходзяць да арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў.

Так, пад увагай тэхнічнай інспекцыі працы выкананне рэжыму работы, забяспечанасць сродкамі індывідуальнай абароны, спецвопраткай, правядзенне неабходнага навучання і інструктажу, стварэнне санітарна-бытавых умоў для маладых людзей, наяўнасць пакояў адпачынку і прыёму ежы. Галоўная мэта грамадскага кантролю — каб працоўны семестр для моладзі прайшоў у здаровых і бяспечных умовах.

—Традыцыйна летні перыяд — час для актыўнага ўдзелу моладзі ў дзейнасці студэнцкіх атрадаў. Напрамкаў, дзе сябе можна паспрабаваць, дастаткова: будаўніцтва, сельская гаспадарка, прамысловасць, адукацыя, медыцына, сэрвісныя паслугі і іншыя. І пакуль маладыя людзі вызначаліся з відам дзейнасці, наймальнікі задоўга пачалі падрыхтоўку да арганізацыі працоўных месцаў. Безумоўна, не мала прадпрыемстваў, якія не першы сезон прымаюць у сябе моладзь. Гэта і МАЗ, МТЗ, «Атлант» і іншыя. Тут, як правіла, сістэма выбудавана. Але ўсё ж застаюцца арганізацыі, якія пра асобныя нюансы заканадаўства аб працы і аб ахове працы, прымаюць як рэкамендацыю, а не як абавязковае патрабаванне, — расказаў галоўны тэхнічны інспектар працы Федэрацыі прафсаюзаў Павел Манько. 

Найчасцей сустракаюцца парушэнні арганізацыі правядзення абавязковых медыцынскіх аглядаў, незабеспячэнне сродкамі індывідуальнай абароны, неадпаведнасць пры афармленні працоўных дагавораў. У цэлым жа з кожным годам парушэнняў становіцца менш. Летась тэхнічныя інспектары працы наведалі 310 студатрадаў і выявілі каля 200 парушэнняў, большая частка з якіх адсутнасць або няякасная распрацоўка інструкцый па ахове працы і допуск удзельнікаў без правядзення навучання.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.