Вы тут

Малашка: Неабходна стымуляваць больш ранняе ўступленне ў шлюб і нараджэнне дзяцей


Неабходна стымуляваць больш ранняе ўступленне ў шлюб і нараджэнне дзяцей, заявіў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Валерый Малашка, перадае БелТА.


Дэпутаты на пасяджэнні першай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі восьмага склікання прынялі ў другім чытанні законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнай дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей».

«Мы ўзмацняем дзяржаўную дапамогу сем’ям, якія ў гэтым маюць патрэбу, знаходзяцца ў сацыяльна ўразлівым становішчы. Мы карэктуем выплаты маці, выплаты сем’ям, дапамогу па часовай непрацаздольнасці па доглядзе дзіцяці. Мы павінны заканадаўчымі актамі і механізмамі, якія ў нас ёсць, стымуляваць больш ранняе ўступленне ў шлюб, больш ранняе нараджэнне дзяцей. Сёння мы павышаем выплаты ў першую чаргу студэнтам, навучэнцам — з 50% да 100% бюджэту пражытачнага мінімуму па доглядзе дзіцяці», — сказаў Валерый Малашка.

Вельмі важны напрамак законапраекта тычыцца сем’яў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда. «Мы павінны падтрымаць такія сем’і, што і зроблена ў дадзеным законапраекце», — адзначыў дэпутат.

Праект уключае ў сябе таксама шэраг прапанаваных да замацавання нормаў, накіраваных на паляпшэнне сацыяльнага становішча асобных катэгорый сем’яў, у якіх выхоўваюцца непаўналетнія дзеці старэйшыя за тры гады.

«Закладзеныя нормы, якія падтрымліваюць сем’і, якія выхоўваюць дзяцей. Да прыкладу, калі бацька дзіцяці павінен выплачваць аліменты, але ў дадзены момант служыць ва Узброеных сілах ці праходзіць альтэрнатыўную службу, прадугледжваецца выплата дзяржаўнай дапамогі сям’і, якая выхоўвае гэте дзіця. Існуе цэлы шэраг іншых нормаў, якія носяць выразны, адрасны характар, — дапоўніў Валерый Малашка. — Яшчэ адна важная асаблівасць гэтага заканадаўчага акта заключаецца ў тым, што мы не проста даем дапамогу, мы кантралюем яе мэтавае выкарыстанне».

Прэв’ю: pexels.com.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.